Лора Паўлава - самабытная сучасная беларуская мастачка. Нарадзілася 2 сакавіка 1979 г. у в. Отар, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці.
Да 2017 года Лора чакала моманту для ўвасаблення мары аб мастацтве, свабодным самавыяўленні ў ім. Цяпер яна пастаянна стварае, даследуе і ўдасканальваецца ў напрамку абстрактнага жывапісу. Пра сваю творчасць мастачка кажа так: "Мастацтва – гэта ўнутраны кліч, духоўнае запатрабаванне, паток творчай энергіі, матэрыялізаваны ў карціне".
Ствараючы свае працы Лора Паўлава не шкадуе матэрыялу, яна кажа: "Я выкарыстоўваю столькі фарбы, колькі патрабуе гэтага карціна". Менавіта таму яе працы цікава разглядаць не толькі здалёк, калі ёсць магчымасць разглядзець усё, пачынаючы з урбаністычных пейзажаў і заканчваючы партрэтамі або нацюрмортамі, але і зблізку, бо карціна становіцца матэрыяльным аб'ектам пазнання.
Мастачка не прыдумляе сюжэт і не спяшаецца даваць назвы творам. Яна стварае мастацтва, якое здольна завабіць гледача і прымусіць ствараць вольныя інтэрпрэтацыі формаў, сюжэтаў, аб'ектаў і рытмаў.
Лічыць важнымі аспектамі асабістае знаёмства і наведванне яе майстэрні.
З 24 снежня 2022 мастачка працуе і прымае гасцей у сваёй вясковай майстэрні - "Галерэі Лепей", якая знаходзіцца ў вёсцы Чаросава, Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці.
Работы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Германіі, Англіі, Шатландыі, Аўстрыі, Японіі, Фінляндыі, Грэцыі, Ізраіля, ААЭ, Літвы, Польшчы, Беларусі.
Мастачка з'яўляецца ўдзельніцай асабістых і групавых выстаў у Беларусі і за мяжой з 2017 г.
Адукацыя: студыя народнай творчасці Рышарда Мая 2018-2019 г.г.
Каб больш падрабязна азнаёміцца з творчасцю мастака - наведайце яе інтэрнет старонку сайта.
Настольны каляндар па матывах сучаснага беларускага мастацтва
Настольны каляндар па матывах сучаснага беларускага мастацтва
Настольны каляндар па матывах сучаснага беларускага мастацтва
Задать вопрос
Наши специалисты ответят на любой интересующий вопрос по услуге
28 Декабря 2023
Галерея
Заказать услугу
Оформите заявку на сайте, мы свяжемся с вами в ближайшее время и ответим на все интересующие вопросы.
Поделиться ссылкой:

